Сёння ўдзень на лінію 102 у Маладзечне паступіў званок ад відавочцаў, якія паведамілі, што на вул. Валынца знаходзіцца п'яная жанчына з дзіцем, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнік міліцыі, які прыбыў на месца, у адным з двароў застаў толькі малалетнюю дзяўчынку, якая гуляла ў пясочніцы. Дзіця даставілі ў шпіталь для абследавання. У гэты час яе п'яная маці знаходзілася зусім у іншым месцы.

У дачыненні да жанчыны быў складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.3 КоАП (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення). «Сабраныя адпаведныя матэрыялы для разгляду іх камісіяй па справах непаўналетніх. Магчыма, жанчыну пазбавяць бацькоўскіх правоў», — распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС Уладзімір Васількоў.

Цяпер дзяўчынка, якой 1,2 года, знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя, яе наведвае бабуля. Маці дзіцяці змешчаная ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру