Працы ў Белавежскай пушчы не спыняцца. Пра гэта заявіў міністр навакольнага асяроддзя Польшчы Ян Шышка. Такі адказ краіны на рашэнне Суда ЕС, які вынес пастанову аб спыненні ўсіх работ у Белавежскай пушчы да прыняцця канчатковага рашэння, паведамляе Радыё Польшча.

«Мы працуем у адпаведнасці з заканадаўствам ЕС», — падкрэсліў Ян Шышка ў ходзе прэс-канферэнцыі.

«Праблема заключаецца ў тым, што мы не можам прыйсці да згоды на ўзроўні асноватворных пытанняў. Польшча робіць захады па абароне асяроддзя пражывання і асобных відаў у раёне Белавежскай пушчы згодна з еўрапейскім заканадаўствам», — адзначыў ён.

Канчатковае рашэнне аб прыпыненні высечкі дрэў у Белавежскай пушчы суддзі ЕС прымуць пасля таго, як азнаёмяцца з аргументамі польскага боку. На гэта ў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя ёсць час да 4 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру