Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце распавяла віцэ-прэзідэнту ЗША Майку Пенсу пра «новую пагрозу» з боку Расіі — Беларускую АЭС, паведамляе РІАН.

АР

Грыбаўскайце падняла пытанне БелАЭС у рамках сустрэчы лідараў балтыйскіх краін і Пенса. Так, прэзідэнт Літвы заявіла, што станцыю, якая будуецца, «можна выкарыстоўваць у якасці зброі».

«Прэзідэнт Літвы падкрэсліла, што цвёрдая пазіцыя ў дачыненні да геапалітычных энергетычных праектаў Крамля, якая дэманструецца Амерыкай, мае выключнае значэнне ў плане ўзнікнення новай пагрозы — будаўніцтва паблізу межаў НАТА небяспечнай Беларускай АЭС у Астраўцы, якая можа быць выкарыстана і як неканвенцыйная зброя», — гаворыцца ў паведамленні прэзідэнцкай прэс-службы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру