Хакеры ўзламалі тэлеканал HBO і скралі сцэнар чацвёртай серыі сёмага сезона «Гульні тронаў», якая яшчэ не выйшла ў эфір. Пра гэта паведамляе Entertainment Weekly. Акрамя сцэнарыя ў тэлеканала скралі некалькі эпізодаў «Футбалістаў» і «Пакоя 104».

Афіцыйна тэлеканал прызнаў толькі факт атакі. Што менавіта выкралі хакеры, HBO не ўдакладніў.

Хакеры запэўніваюць, што скралі значна больш, чым некалькі серый двух серыялаў і сцэнар. Усяго яны выкралі паўтара тэрабайта дадзеных.

Гэта не першы раз, калі хакеры ўзломваюць HBO. У 2015 годзе незадоўга да прэм'еры пятага сезону «Гульні тронаў» у сеціва трапілі першыя чатыры эпізоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0