Расійская прапуцінская арганізацыя байкераў «Начныя ваўкі» упершыню з 2012 года засталася без гранта на правядзенне навагодніх ялінак. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на рашэнне каардынацыйнага камітэта па размеркаванні грантаў прэзідэнта РФ для некамерцыйных арганізацый. Афіцыйна вынікі конкурсу яшчэ не абвешчаныя.

«Начныя ваўкі» прасілі на навагоднія ялінкі 9,5 мільёна рублёў (каля 150 тысяч даляраў). У заяўцы арганізацыя абяцала ўзнавіць на свяце «атмасферу рускай народнай казкі, заснаванай на гісторыі і паданнях нашага народа, якая спалучаецца з рэальнасцю нашых дзён, патрыятызмам і адлюстроўвае выразныя пазіцыі» Начных ваўкоў» на падзеі ў свеце і Расіі».

Дзве іншыя заяўкі «Начных ваўкоў» - на стварэнне «Карты турыстычнай гісторыі» і на ўмацаванне міжнацыянальных адносін - не былі дапушчаныя нават да экспертызы.

Ад 2012 года «Начныя ваўкі» атрымалі грантаў прыкладна на 60 мільёнаў рублёў. Гэтыя гранты былі прызначаныя на правядзенне навагодніх ёлак, фестываль каскадзёраў, байк-шоў і гэтак далей.

Лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў (Хірург) публічна выступае з ухвалай палітыкі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён рэгулярна з'яўляецца з ім на мерапрыемствах. Залдастанаў таксама сябруе з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру