Супрацоўнікі наркакантролю Лагойскага РАУС сумесна з калегамі з Барысава перакрылі канал пастаўкі гашышу з Расіі ў Беларусь, паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.

Затрыманне гандляра, які вяртаўся з таварам з Расіі, адбылося ў Барысаўскім раёне пры сілавой падтрымцы байцоў атрада хуткага рэагавання.

У сваёй аўтамашыне наркадылер перавозіў больш за 500 г гашышу. Ва УУС адзначылі, што З4-гадовы жыхар Лагойска неаднаразова трапляў у поле зроку аператыўнікаў у сувязі з падазрэннем ў гандлі наркотыкамі, аднак дагэтуль яго не ўдавалася затрымаць на месцы злачынства.

У адрозненне ад «мінёраў» малады чалавек вырашыў працаваць толькі на сябе, а не на інтэрнэт-краму. Ён аддаваў перавагу мець справу з канкрэтнымі праверанымі людзьмі, якіх добра ведаў. З іх ён збіраў грошы, затым ехаў з грашыма ў Расію, купляў там наркотык і па вяртанні развозіў сваім заказчыкам.

У дачыненні да пастаўшчыка наркотыкаў распачатая крымінальная справа, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0