1 жніўня ўпершыню з 25 мая цэны на гатунак нафты U.S. West Texas Intermediate (WTI) падняліся вышэй за $50 і дасягнулі $50,26. 

Нафта маркі Brent прадавалася па $52,78 за бараль.

Гэта даволі высокая цана проці сярэдняй за апошні перыяд.

Ад нафтагазавых даходаў залежыць стан эканомікі сыравінных краін, у тым ліку Расіі і прывязанай да яе Беларусі. У выніку падзення цэн на нафту ў 2014—2016 гадах гаспадарка Расіі і Беларусі апынулася ў рэцэсіі. У 2017 годзе аднавіўся сціплы эканамічны рост.

Цэны на нафту залежаць ад палітыкі Саудаўскай Аравіі — яна можа дазволіць сабе пампаваць больш ці менш. Залежаць таксама ад узроўню самаакупнасці здабычы сланцавай нафты ў ЗША, якая цяпер акупная прыкладна пры цане 50 даляраў за бараль. На цэны ўплывае таксама стабільнасць або нестабільнасць здабычы і экспарту ў такіх краінах, як Лівія, Нігерыя, Ірак, Венесуэла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?