Пружаны напярэдадні ўвечары апынуліся пад ударам стыхіі. Жыхары горада ў сацыяльных сетках паведамляюць пра вялікую колькасць паваленых дрэў, абарваных лініях электраперадач. Напярэдадні ў горадзе прайшоў лівень, выклікаўшы падтапленні ў некалькіх раёнах. Моцны вецер паваліў дрэвы, вывернуўшы некаторыя з коранем. Мясцовыя жыхары паведамляюць таксама пра абарваныя лініі электраперадач і пашкоджаныя машыны, дахі і цяпліцы. А ў вёсцы Жадзены Пружанскага раёна выпаў буйны град.
Як паведамлялася, сіноптыкі 31 ліпеня абвясцілі на другую палову дня з-за навальніцы аранжавы ўзровень небяспекі. Ён захаваецца і 1 жніўня, але з-за спякоты. Днём па паўднёвай палове краіны будзе 30-34 градусы.