Знакаміты шпагат Жан-Клода Ван Дама выканае Аляксандр Саладуха. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, 10 жнівеня спявак і народны ўлюбёнец Аляксандр Саладуха ў тэлеэфіры «Беларусь 1» прадэманструе выдатную фізічную форму.

Саладуха вырашыў не толькі паўтарыць знакаміты шпагат Жан-Клода Ван Дама, але і ўдасканаліць яго: замест двух грузавікоў спявак расцягнецца ў шпагаце на ствалах паміж двума танкамі.

Вынікі эксперымента будуць падведзеныя 10 жніўня ў праекце Агенцтва тэленавін «Спецыяльны рэпартаж» ў вячэрнім эфіры. Пакуль выйшаў прома-ролік:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна