У Гомелі ў ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў і матацыкла пацярпелі два чалавекі, паведамілі карэспандэнту БелТА ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 31 ліпеня прыкладна а 17.50. 41-гадовы кіроўца, знаходзячыся за рулём Audi, на дарозе Гомель-Хутар не даў перавагі матацыклу Kawasaki, якім кіраваў 54-гадовы мужчына. Адбылося сутыкненне. Матацыкл адкінула ўлева і ён сутыкнуўся з аўтамабілем Hyundai. У выніку здарэння матацыкліст і 54-гадовая пасажырка матацыкла атрымалі цялесныя пашкоджанні: мужчына ў рэанімацыі. Матацыкліст і пасажыр былі ў шлемах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0