Лідараў венесуэльскай апазіцыі Леапольда Лопеса і Антоніа Ледэзму арыштавалі, паведамілі іх сваякі.

Яны знаходзіліся пад хатнім арыштам. Іх абвінавацілі ў падбухторванні да гвалту падчас антыўрадавых пратэстаў 2014 года, паведаміла Бі-бі-сі.

Сваякі двух затрыманых апазіцыянераў кажуць, што не ведаюць, куды іх павезлі.

Два дні таму ў краіне прайшлі выбары ў Канстытуцыйную асамблею, якой прэзідэнт Нікалас Мадура збіраецца падмяніць парламент, дзе большасць мае апазіцыя.

Перад тым, Лопес апублікаваў на Ютубе відэа, у якім заклікаў венесуэльцаў выйсці на вуліцы ў знак пратэсту.

Яго жонка напісала ў Twitter, што мужа, напярэдадні вызваленага з вайсковай турмы, забралі з дому.

За ўсё, што можа з ім здарыцца, яна ўсклала адказнасць на Нікаласа Мадуру.

У той жа час дачка іншага апазіцыянера Антоніа Ледэзма апублікавала відэаролік, у якім яе бацьку, адзетага ў піжаму, забіраюць з дому афіцэры венесуэльскіх спецслужбаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру