1 жніўня абвясцілі прысуд Андрэю Гаўрошу. У навагоднюю ноч у мужчыну тры разы стрэліў міліцыянт, 24-гадовы Руслан Салаўёў.

29-гадовы Андрэй Гаўрош не прызнаў сваёй віны і заявіў, што супрацоўнік міліцыі першым напаў на яго. У ахоўніка парадку іншая версія - Гаўрош зладзіў бойку, спрабаваў выхапіць табельную зброю, таму Руслан Салаўёў стрэліў тры разы. Выслухаўшы бакі, суд Маскоўскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да мінчука - 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, піша tut.by.

Андрэй Гаўрош зможа жыць дома, працаваць, але будзе рэгулярна адзначацца ў міліцыі. Суд таксама адмовіў у задавальненні пазову міліцыянта, які прасіў кампенсаваць кошт сапсаванай формы - 87 рублёў.

28-гадовы Андрэй Гаўрош

28-гадовы Андрэй Гаўрош

Па версіі міліцыі, абвінавачаны пачаў бойку з сяржантам, якога выклікалі суседзі, бо ў кватэры Гаўроша надта шумелі. Сам Гаўрош казаў, што бойку пачаў міліцыянт.

Пракурор Алена Крупеніна прасіла асудзіць Андрэя Гаўроша на тры гады.

Прысуд уступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0