Кампанія velcom набыла кантрольны пакет з 96,43% акцый кампаніі «Гомельскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант». Сума ўгоды не выдаецца, піша Tut.by.

«Зацікаўленасць у набыцці буйных рэгіянальных аператараў абумоўленая абранай стратэгіяй прадастаўлення канвергентных шырокапалосных паслуг па ўсёй краіне, — распавёў генеральны дырэктар кампаніі velcom Гельмут Дуз. — Яна рэалізуецца як шляхам стварэння ўласнай сеткі, так і куплі дзейных гульцоў на рынку. «Гарант» — выдатны кандыдат для ўвасаблення нашай стратэгіі. Гэта кампанія, якая ўстойліва працуе, з надзейнай сеткай і добрымі перспектывамі. Мы рады вітаць яе ў сям'і velcom».

ААТ «Гомельскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант» — трэці па велічыні інтэрнэт-аператар у краіне, які прадастаўляе паслугі фіксаванага інтэрнэт-доступу, лічбавага і кабельнага тэлебачання ў Гомелі і Гомельскай вобласці.

Нагадаем, у лістападзе 2016 года velcom абвясціў аб куплі кампаніі «Атлант Тэлекам» — найбуйнейшай прыватнай тэлекамунікацыйнай кампаніі Беларусі. Паведамлялася, што пасля заканчэння ўгоды velcom і «Атлант Тэлекам» будуць дзейнічаць як адзіная кампанія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру