У Гродне пад гарачую руку 17-гадовага юнака трапіліся легкавыя аўтамабілі, прыпаркаваныя па вуліцы Кляновай, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Хуліган спецыяльна не выбіраў машыны, ды і не меў намеру помсціць за нешта іх гаспадарам. Як аказалася, прычынай учынку стала непадзеленае каханне: напярэдадні малады чалавек расстаўся з дзяўчынай. Спробы вярнуць яе не ўвянчаліся поспехам. «Адна з іх скончылася тым, што хлопец ужыў спіртныя напоі і спагнаў пачуцці на транспартных сродках ні ў чым не вінаватых людзей», — адзначылі ў прэс-службе УУС.

Падазраванага ўдалося затрымаць па гарачых слядах. Па артыкуле «хуліганства» заведзеная крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру