У Мінску 2 жніўня ГЦ «Купалаўскі», Камароўскі і Курасоўшчынскі рынкі прапануюць пакупнікам тавары са зніжкай 20%, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На Камароўскім рынку ніжэй на 20% будуць цэны на гародніну і садавіну, зеляніну, мясныя паўфабрыкаты, малочную прадукцыю, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу. Танней таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, салёнае сала, тавары для жывёл. Зніжка прадугледжаная на абедзеннае меню ў сталовай, каву на разліў, выпечку ўласнай вытворчасці.

Філіял «Курасоўшчынскі рынак» з 20-працэнтнай зніжкай рэалізуе гародніну і садавіну, сухафрукты, арэхі, адзенне, абутак, дзіцячыя цацкі.

Гандлёвы цэнтар «Купалаўскі» на 20% зніжае цэны на жаночую вопратку, сувеніры, парфумерна-касметычную прадукцыю, кнігі, цацкі, вырабы ўласнай вытворчасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру