У Італію прыйшла рэкордная спякота. На востраве Сардзінія была зафіксаваная тэмпература ў 50 градусаў па Цэльсіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Таксама паведамляецца, што ў Неапалі слупок тэрмометра паказаў 49 градусаў са знакам плюс, у Ферары і курортным Рыміні — 48 градусаў.

Чырвоны ўзровень небяспекі ў сувязі са спякотай абвешчаны ў 26 гарадах Апенін, у тым ліку ў Рыме, Мілане, Фларэнцыі, Бары, Балоньі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, афрыканская спёка будзе захоўвацца на працягу тыдня.

Лета 2017 года ўжо названа ў Італіі адным з самых гарачых за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Многія гарады сутыкнуліся з праблемай засухі, а таксама з недахопам прэснай вады. Узровень вадаёмаў апусціўся да мінімальных паказчыкаў. Значныя страты нясе сельскагаспадарчы сектар Італіі. Яшчэ адным следствам гарачага надвор'я сталі лясныя пажары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0