У творчых ВНУ апошні дзень падачы дакументаў - 2 жніўня, у большасці універсітэтаў - 4 жніўня. Сілавыя ВНУ завяршылі прыём дакументаў на платнае 31 ліпеня і 2 жніўня павінны канчаткова вызначыцца з тым, хто з абітурыентаў стане іх курсантамі. Залічэнне на бюджэт скончылася ў канцы ліпеня.

У ВНУ адзначалі рост прахадных балаў. Колькасць вакантных месцаў па выніках гэтага этапу ўступнай кампаніі ў параўнанні з 2016 годам скарацілася ў шэсць разоў. На дзённай бюджэтнай форме навучання засталося ўсяго сем, а на завочнай - 16 месцаў. Прыём дакументаў ад прэтэндэнтаў на іх скончыўся напярэдадні, залічэнне праходзіць да 3 жніўня. Уступная кампанія завершыцца 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?