Аляксандр Лукашэнка на перыяд уборкі даў старшыням райвыканкамаў «самыя шырокія паўнамоцтвы». Пра гэта ён заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю

«Рашэнні старшыні райвыканкама да 1 кастрычніка 2017 года, звязаныя з уборачнай кампаніяй, канчатковыя і абскарджанню не падлягаюць. Калі старшыні райвыканкама трэба ажыццявіць тыя ці іншыя дзеянні, значыць, ён іх будзе ажыццяўляць. Ніхто не мае права ўмешвацца ў яго распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць яго можа, калі ён пагодзіцца, толькі губернатар, - заявіў кіраўнік дзяржавы. — Я гэта кажу для таго, каб потым не было спасылак, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб прыбраць хлеб».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць толькі каля трох-чатырох праблемных гаспадарак. «Вось займайцеся імі. Не трэба боўтацца па раёне і рабіць выгляд, што вы нешта кантралюеце. Тады едзьце туды, дзе вы патрэбныя. Вось за гэтыя тры гаспадаркі персанальную адказнасць нясе старшыня райвыканкама. Таму яму дадзены ўсе паўнамоцтвы. Дзейнічайце! Улада ў вашых руках», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?