Адзін за адным у Віцебскай вобласці нарадзіліся немаўляты-рэкардсмены, паведамляе сайт sb.by. Учора ў Наваполацку выпісалі дадому Ірыну Дулінец разам з сынам Савеліем, які з'явіўся на свет вагой 5,44 кг і ростам 58 см. А ў радзільні Оршы святкавалі нараджэнне волата вагой 5,130 грамаў і ростам 64 см. На выгляд абодвум здаравякам 3—4 месяцы. Радуюцца ўсе: і шчаслівыя бацькі, і медыкі, дзякуючы высокаму прафесіяналізму якіх неардынарныя роды прайшлі паспяхова.

Волат Савелій Дулінец у руках загадчыцы аддзялення нованароджаных дзяцей Ганны Яроцкай. Фота: БелТА.

Волат Савелій Дулінец у руках загадчыцы аддзялення нованароджаных дзяцей Ганны Яроцкай. Фота: БелТА.

Наогул, па статыстыцы, кожнае дзясятае дзіця ў нас нараджаецца вагой больш за 4 кг, з'яўляюцца іншы раз і сапраўдныя «цяжкавагавікі» ў 5,6 кг. Хоць у сусветным маштабе гэта не рэкордны паказчык: у Мелітопалі нядаўна нарадзілася немаўля вагой 6,280 грамаў, а немаўля-рэкардсмен з Кітая пры ўзважванні пацягнуў на 7,4 кг! Наогул жа сярэднестатыстычная вага хлопчыкаў — у межах 3,2—3,5 кг, дзяўчынкі больш кволыя — 3—3,2 кг. Калі ацэньваць нованароджаных па ўсёй Зямлі, то найбольш буйнымі акажуцца маляняты са скандынаўскіх краін, а дробнымі — з Афрыкі. Дарэчы, менавіта другое і трэцяе дзіця ў сям'і, як правіла, аказваецца буйнейшым за першынца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0