Спачатку лічылася, што дзяўчынка знікла. Але праз некалькі дзён знайшлі яе цела.
Знікла 14-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна 29 ліпеня. Некалькі дзён пошукаў нічога не далі.
«Але 1 жніўня цела дзяўчынкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў лесе нездалёк ад месца жыхарства», — паведамляюць следчыя.
Следчыя праводзяць агляд месца, дзе знайшлі цела. Відэа — Следчы камітэт
Паводле папярэдніх дадзеных, дзяўчынку задушылі.
Заведзеная крымінальная справа. Затрыманы падазраваны — 24-гадовы мінчук. Яму пагражае расстрэл.