Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва пачаў разгляд карупцыйнага справы былой намесніцы дырэктара Магілёўскага мясакамбіната Вольгі Нагіх, абвінавачанай у крадзяжах на суму каля 1,6 мільярда недэнамінаваных рублёў, піша tut.by.

Паводле інфармацыі следства, з 2013-га па 2015 год абвінавачаная выкрадала прызначаную для дэгустацыі прадукцыю прадпрыемства. Агульны кошт выкрадзенага склаў 1,3 мільярда недамінаваных рублёў. Падчас расследавання крымінальнай справы шкода была кампенсаваная ў поўным аб'ёме, крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Нагіх абвінавачваецца таксама па артыкуле 211 КК (прысваенне або растрата). Ёй інкрымінуюць шкоду ў 1,6 млрд рублёў.

Па справе праходзіць больш за 100 сведак, яно складаецца з 12 тамоў. 

Магілёўскі мясакамбінат стаў скандальна вядомым у 2015 годзе, калі сілавікі пачалі раскрываць адно за адным карупцыйныя справы, у якіх былі замяшаныя кіраўнікі прадпрыемства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру