Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе жорстка раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова: «Чаму вы прынялі рашэнне ўрада да 20 ліпеня ўсю тэхніку падрыхтаваць і не пракантралявалі, што тэхніка гатовая? Чаму міліцыю не арганізавалі? Чаму пракурора не папрасілі дапамагчы? Чаму КДК не задзейнічалі за паўгода? Трэба было прэм'ер-міністра клікаць у рэзідэнцыю Прэзідэнта, каб спытаць з вас і задачы паставіць?

Андрэй Кабякоў адказаў, што ў цяперашні час гаспадаркі да ўборкі ўраджаю ў асноўным гатовыя, аднак у 30% арганізацый праблемы маюць хранічны характар.

«Дык які ж «у асноўным»? Вы не ўяўляеце, што такое 30% гаспадарак? Калі вы сабраліся 8 млн т хлеба сабраць, адкіньце 30% … Вы што, 3 млн т хлеба ня збіраецеся сёння збіраць? - задаў пытанне Лукашэнка. - Пара ўраду вылазіць з кабінетаў. А вы, як у бухгалтэрыі працуеце, расказваеце пра статыстыку нейкую. Вось яна, статыстыка, калі паехалі і паглядзелі непасрэдна».

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў адказных за ўборачную кампанію членаў урада, кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады пра адказнасць за выкананне пастаўленых задач: «Забяспечылі гаспадаркі неабходным. Усім, чым маглі. Напружваем усю краіну. А вы не можаце трактар на месца паставіць і п'яніцу-механізатара да парадку заклікаць. Семінары праводзім, вучым кагосьці. каго мы вучым? Яны даўно навучаны. Стаўце канкрэтныя задачы і рэалізоўвайце іх».

Асобна Лукашэнка спыніўся на якасці беларускай тэхнікі з улікам нараканняў, якія ёсць у сельгасарганізацый. «Збірай сваіх і пытайся за кожны трактар, камбайн і іншую тэхніку», - звярнуўся ён да міністра прамысловасці Віталя Воўка.

Лукашэнка даручыў праваахоўным органам і Камітэту дзяржаўнага кантролю выявіць і пакараць вінаватых у зрыве уборачнай кампаніі. «Калі мы гэта не зробім, гэта будуць проста размовы, і на месцах махнуць рукамі — пагаварылі і забыліся. Я не забуду. Усе вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасці. З 1 кастрычніка пачынайце маніторыць і прымаць меры, пытайцеся з кіраўнікоў», - падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру