У Івацэвічах нецвярозы бацька выпусціў трохгадовае дзіця на падлогу, у выніку чаго хлопчык атрымаў траўму галавы, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце атрымання цялесных пашкоджанняў хлопчыкам 2014 года нараджэння. Яго бацька адпачываў разам з сябрам у кафэ. Вечарам за прыяцелямі зайшлі іх жонкі з дзецьмі. Перад сыходам 28-гадовы мужчына стаў гуляцца з сынам на танцавальнай пляцоўцы. Ён узяў яго за рукі і падкінуў уверх, але не ўтрымаў. Хлопчык упаў прыкладна з вышыні двух метраў на пліткавую падлогу і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Брыгада хуткай дапамогі даставіла яго ў мясцовую бальніцу. У цяперашні час ён працягвае лячэнне ў Баранавічах.

Бацька з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, раней не судзімы, характарызуецца станоўча. Сям'я выхоўвае яшчэ адно дзіця. Жанчына свайго мужа да якой-небудзь адказнасці прыцягваць не жадае.

«Рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы будзе прымацца ў залежнасці ад ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў дзіцяці па выніках правядзення судова-медыцынскай экспертызы», — падкрэсліла Марына Дранькова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру