На думку міністра нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіча, Германія павінна выплаціць Польшчы ваенныя рэпарацыі за нанесеную матэрыяльную шкоду і злачынствы супраць польскага народа, учыненыя ў 1939-1945 гг., паведамляе Радыё Польшча.

У інтэрв'ю тэлеканалу TVPInfo міністр Мацярэвіч падкрэсліў, што польская дзяржава дэ-факта ніколі не адмовілася ад прэтэнзій на адрас Германіі, якая распачала 1 верасня 1939 года ваенную агрэсію супраць Польшчы, а затым на працягу амаль 5 гадоў акупавала польскія тэрыторыі.

«Гэта няпраўда, што польская дзяржава адмовілася ад належных ёй нямецкіх ваенных рэпарацый. Гэта савецкая калонія, названая Польскай Народнай Рэспублікай, адмовілася ад часткі рэпарацый, звязаных з таксама марыянеткавай дзяржавай пад назвай Германская Дэмакратычная Рэспубліка. Дарэчы, гэты акт ніколі не атрымаў фармальна-юрыдычнага афармлення, а хутчэй насіў палітычны і публіцыстычны характар», — адзначыў у эфіры польскага ТБ міністр нацыянальнай абароны.

Між тым, дэпутат ад кіруючай партыі Права і Справядлівасць Аркадыюш Мулярчык паведаміў, што Бюро юрыдычных аналізаў польскага Сейма ў бліжэйшыя дні апублікуе даклад міжнародна-прававых абгрунтаванняў магчымых афіцыйных прэтэнзій Польшчы ў адносінах да Германіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру