На вайсковых складах у раёне абхазскага пасёлка Прыморскае адбыўся выбух боепрыпасаў, паведамілі мясцовыя ўлады. Найблізкае сяло Прыморскае эвакуююць, паведамляе ВВС.

aiaira.com

Прадстаўнік МНС Абхазіі заявіў, што на вайсковым складзе мінабароны адбыўся пажар. Паводле яго слоў, на месца здарэння выехалі тры гарнізоны пажарных. Прычына пажару ў дадзены момант няясная.

«Выбух прагрымеў на складзе міністэрства абароны Абхазіі. Склад знаходзіцца ўдалечыні ад населеных пунктаў. Ахвяр і пацярпелых няма. На месцы знаходзяцца рабочыя групы мінабароны і МНС», — цытуе агенцтва «Спутнік» прэс-сакратара мясцовага міністэрства абароны.

Іншыя крыніцы кажуць аб шматлікіх параненых. Абхазская журналістка Нізфа Аршба паведаміла ВВС, што ў выніку выбуху «многія людзі» атрымалі раненні.

Крыніца ВВС заявіла, што рэспубліканскую бальніцу ў Сухумі сілавікі ачапілі у чаканні падвозу параненых. Перакрытая рэспубліканская траса «Сухум-Псоў».

«Па рэспубліканскай аўтатрасе абмежаваны праезд транспарту з-за магчымасці траплення аскепкаў снарадаў. Прычыны здарэння пакуль не вядомыя, яны будуць вызначацца адпаведнымі органамі», — пракаментаваў сітуацыю Інтэрфаксу прэм'ер-міністр Беслан Барцыц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру