Boeing 787 здзяйсняе палёт у амерыканскай паветранай прасторы, маршрут якога ўтварае сілуэт самага самалёта, піша ВВС.

Getty

Getty

Boeing 787 Dreamliner вылецеў з Сіэтла, куды павінен вярнуцца па заканчэнні свайго падарожжа. Ён знаходзіцца ў паветры ўжо 14 гадзін.

Прасачыць за палётам Dreamliner можна на сайце Radarbox24 або Flightradar24.

На момант публікацыі нататкі самалёт «дамалёўваў» сваё правае крыло.

Boeing 787 Dreamliner — пасажырскі самалёт і месціць каля 300 пасажыраў. Лайнер здзейсніў свой першы камерцыйны рэйс у 2011 і, па сцвярджэнні кампаніі, з'яўляецца больш эканамічным, чым папярэднія мадэлі Boeing.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?