Тое, як працуе падобная тэхналогія, было добра прадэманстравана ў папулярным кароткаметражным фільме Sight («Погляд») 2012 года. Чалавек нібыта бачыць перад сабою вялікую колькасць даданай інфармацыі, можа выкарыстоўваць віртуальную рэальнасць для гульні, гатавання ежы, спраўджвання і пошуку інфармацыі і г.д.

Платформа ж, распрацаваная амерыканскай кампаніяй, атрымала назву Omega Gemini Refractive Capsule. Яна ўяўляе сабой эластычны кантэйнер, які ўводзіцца пад радужную абалонку вока пры дапамозе шпрыца і распраўляецца там. Унутры кантэйнера Omega Gemini досыць месца для таго, каб выкарыстоўваць яго для, напрыклад, аўтаматызаванай падачы лекаў унутр вока, размяшчэння біяметрычных сэнсараў або любых іншых прыладаў. Усе яны, зразумела, ўводзяцца ў кантэйнер з дапамогай іголкі. А каб падкарэктаваць зрок чалавека, унутр кантэйнера проста ўпырскваюць гнуткую лінзу, якая распраўляецца ўнутры і займае належнае ёй месца.

Тым не менш ніхто не чакае, што маладыя людзі з добрым зрокам неадкладна рвануцца імплантаваць у свае вочы розныя гаджэты. У першую чаргу платформа прызначаецца для людзей з праблемамі зроку і іншымі захворваннямі. Пажылыя людзі напэўна будуць мець перад вачыма выразную карту маршруту да крамы або дома, бо з гадамі ў многіх узнікаюць праблемы з памяццю і арыентаваннем у прасторы. Зрэшты, не выключана, што платформа знойдзе прымяненне і ў ваеннай сферы. Ці не пра гэта марылі рэжысёры ў розных фантастычных баевіках?

Прапануем вашай увазе прэзентацыйнае відэа, у якім падрабязна расказваецца пра новую тэхналогію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?