Былому прэзідэнту Грузіі і экс-губернатару Адэскай вобласці Украіны Міхаілу Саакашвілі пагражае да 11 гадоў пазбаўлення волі па чатырох крымінальных справах, заявіла галоўны пракуратуры Грузіі Нація Сангулашвілі выданню «Обозреватель».

Сярод абвінавачванняў, што прад'яўляюцца Саакашвілі, забойства банкаўскага супрацоўніка Сандра Гіргвіліяні, растрата дзяржаўных сродкаў на асабістыя патрэбы, збіццё дэпутата грузінскага парламента Валерыя Гелашвілі і захоп тэлекампаніі «Імеды», што крытыкаваў былога прэзідэнта Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0