Паўабаронца гродзенскага «Нёмана» Філіп Рудзік, які раней выступаў за «Нафтан», БАТЭ, «Гомель», даў вялікае інтэрв'ю Tribuna.com. Узнятая была ў ім і тэма стаўлення да грошай.

— Колькі табе вінныя? Больш за «касар» [тысячу рублёў]?

«Касар» для футбаліста — гэта не буйная сума, мяркуе Рудзік. — А пра 50 ці 100 рублёў я наогул маўчу. Я без іх не збяднею. Калі ёсць грошы — аддасі, калі няма, значыць, ты наогул без грошай. Не ведаю, калі мне наогул няма чаго есці будзе, то я пра іх, можа, і запатрабую, а так гэта не такая для мяне і вялікая сума. Але чакаю, спадзяюся, мне іх вернуць. Скажам так, мне вінны больш, чым вінны я.

— Як ты адпачываў? Ішоў у клуб і, груба кажучы, пакідаў там 5 мільёнаў?

— Ха, калі пакінуў 5 мільёнаў, значыць, добра адмазаўся. Хлопцы з БАТЭ [Рудзік выступаў за барысаўскі клуб з 2011 па 2013 гады — НН] трацілі іншыя сумы. Мы грошы не лічылі. Але навошта пра гэта казаць? Гэта было, але прайшло.

— Купляў брэндавую вопратку?

— Вядома. У БАТЭ нельга было простую купляць. Памятаю, да нас з Гродна Сенька Гарбуноў прыехаў у джынсіках на сваім «Пасаце» Б5. Да яго адразу прычапілася мянушка «агент». Але потым гэты «агент» ператварыўся ў мачо, які вельмі модна апранаўся. Я да гэтага часу люблю дарагія рэчы, але проста заробак не дазваляе купляць джынсы за 500 еўра.

— Можна і за 200 класныя ўзяць.

— Гэта калі на зніжках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0