Новым кіраўніком латвійскага інфармацыйнага офіса Рады міністраў паўночных краін стаў Стэфан Эрыксан, які доўгі час быў паслом Швецыі ў Беларусі.

Як паведамляецца на сайце офіса, Эрыксан заступіў на пасаду яшчэ 1 жніўня.

Стэфан Эрыксан правёў у Беларусі сем год разам з жонкай і дзецьмі. Быў першым кіраўніком дыпламатычнага прадстаўніцтва Швецыі. Вывучыў беларускую мову, пасябраваў з пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі і паспеў заваяваць любоў грамады. У 2012 годзе беларускія ўлады вырашылі не працягваць Эрыксану дыпламатычную акрэдытацыю, дадае Радыё Свабода.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру