Reuters.com

Reuters.com

Рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сярод амерыканцаў знізіўся да самага нізкага паказчыка з моманту інаўгурацыі ў студзені. Пра гэта паведамляе CNN, публікуючы вынікі апытання SSRS, праведзенага па замове тэлеканала, піша lenta.ru.

Па сканчэнні 200 дзён на пасадзе прэзідэнта, працу Трампа ўхвалілі 38% апытаных, за тры месяцы гэты паказчык знізіўся на шэсць адсоткаў. Доля незадаволеных палітыкай Трампа склала 56%, што на два працэнты горш паказчыкаў, апублікаваных 100 дзён таму.

Тэлеканал задаецца пытаннем, што магло б падтрымаць рэйтынг Трампа. Адным са спосабаў журналісты назвалі удзел у прэс-канферэнцыях, і нагадалі, што за ўвесь тэрмін на пасадзе 45-ы прэзідэнт ЗША ўсяго раз меў кантактаваў з прэсай, 16 лютага. Яны нагадалі, што яго папярэднік, Барак Абама, выходзіў да прэсы дзевяць разоў за паўгода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0