abff.by

abff.by

У Доме футбола 7 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

 Сярод іншага быў разледжаны ліст ФК «Іслач», з якога вынікае, што падчас правядзення 11 мая матча чэмпіяната краіны па футболе ў вышэйшай лізе паміж ФК «Гарадзея» — «Дняпро» (Магілёў), знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, работнік Гарадзейскага цукровага камбіната Андрэй Аркадзьевіч Ганчар, прыставіўшы да вуха заўзятара сірэну, зрабіў аглушальны сігнал у дачыненні да дырэктара ФК «Іслач» Сяргея Мельнікава, што прысутнічаў на гульні, і тым самым нанёс яму баратраўму.

Андрэю Ганчару забаронена наведванне стадыёнаў пры правядзенні матчаў пад эгідай Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» тэрмінам на чатыры месяцы — з 7 жніўня да 6 снежня, фактычна да канца футбольнага сезона.

Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскладзены на ФК «Гарадзея» і дырэкцыю беларускіх стадыёнаў, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0