У мястэчку Мядзел ратавальнікі выцягнулі мужчыну з-пад грунту, паведамляе МНС.

У мястэчку Мядзел ратавальнікі выцягнулі мужчыну з-пад грунту, паведамляе МНС.

У службу выратавання 7 жніўня ў 12.39 паступіла паведамленне аб тым, што патрабуецца дапамога мужчыну, які захрас у яме па вуліцы Новая. Калі 44-гадовы мужчына праводзіў земляныя работы на прыватным падворку па ўладкаванні траншэі для водаправода, абваліўся грунт і яго засыпала па пояс.

Работнікі МНС выцягнулі пацярпелага з ямы. Мужчына з папярэднім дыягназам «сіндром сціскавання брушной поласці і грудной клеткі» брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0