Раніцай 5 жніўня мясцовыя жыхары вёскі Узбераж Гродзенскага раёна ў памежнай зоне заўважылі невядомую пажылую жанчыну. Пагранічны нарад накіраваўся ў мястэчка, каб праверыць гэтую інфармацыю. Неўзабаве за паўкіламетра ад беларуска-літоўскай мяжы памежнікі затрымалі грамадзянку Літвы.
Высветлілася, што 78-гадовая жанчына збірала дзікаросы, заблукала і ненаўмысна перайшла мяжу. Гарадзенскія памежнікі перадалі грамадзянку літоўскім калегам, перадае партал s13.ru.