Фота БелАЭС

Варшава не мае намеру закупляць у будучыні энергію з АЭС, што будуецца пад Астраўцом, і не памяняе свой пункт гледжання аб небяспечнасці праекта, нават нягледзячы на ацэнкіі МАГАТЭ, заявіў у інтэрв'ю ria.ru іраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі.

«Мы не зменім наша меркаванне аб куплі энергіі з гэтай атамнай станцыі. Я думаю, што ў аснове яе ляжаць небяспечныя тэхналогіі, а адсутнасць бяспекі прывяла да Чарнобыля. Таму мы супраць гэтай АЭС, мы не збіраемся супрацоўнічаць і купляць яе энергію», - сказаў міністр.

«У нас іншы пункт гледжання», - дадаў ён у адказ на каментар пра тое, што МАГАТЭ лічыць праект бяспечным.

Раней пра адмову купляць эгергію Астравецкай АЭС заявіла Літва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру