Google распрацоўвае тэхналогію публікацыі навін з медыякантэнтам па аналогіі з дадаткам Snapchat.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Праект носіць назву Stamp, дзе «St» азначае Stories («Гісторыі»), а «amp» — Accelerated Mobile Pages — сэрвіс для стварэння навінавых артыкулаў, якія хутка загружаюцца ў мабільных браўзерах. Апошні Google развівае з 2015 года.

Адзначаецца, што Stamp будзе прэзентаваны пасля 7 жніўня. З яго дапамогай СМІ і брэнды змогуць ствараць «гісторыі» — слайды з тэкстам, фота і відэа, якія можна гартаць.

Stamp будзе прывязаны да пошуку Google. Акрамя таго, выдаўцы змогуць публікаваць створаныя «гісторыі» на сваіх сайтах, у той час як кантэнт, створаны ў Snapchat, даступны для прагляду толькі ў дадатку сэрвісу.

Па дадзеных выдання, кампанія Google вяла перамовы аб выкарыстанні Stamp з Vox Media, CNN, Time, The Washington Post і іншымі медыякампаніямі. Дэталі перамоваў і магчымых здзелак невядомыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру