Канчатковае рашэнне па пакеце дакументаў, накіраваных на стымуляванне дзелавой ініцыятывы ў Беларусі, павінна быць выразна вывераным і ў поўнай меры адпавядаць інтарэсам краіны. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад па пытаннях выканання даручэнняў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы.

«Канчатковае рашэнне па гэтых дакументах павінна быць дакладна вывераным і ў поўнай меры адпавядаць інтарэсам нашай краіны. Неабходна быць абсалютна ўпэўненымі ў правільнасці задаванага вектара прававога рэгулявання сферы прадпрымальніцтва», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што дзяржава не павінна і не страціць кантроль у эканоміцы. «Людзі нам потым гэтага не даруюць. Калі нешта здарыцца, пытацца з нас, з улады, і менш — з бізнесу», - сказаў беларускі лідар.

У студзені кіраўніком дзяржавы была створана рабочая група па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці і ліквідацыі залішніх патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання. У лютым адбылася нарада, на якой былі вызначаны асноўныя канцэптуальныя напрамкі яе дзейнасці. Па выніках праведзенай работы падрыхтаваны пакет дакументаў, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне дзелавой актыўнасці ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?