Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы 8 жніўня даклад па пытаннях выканання даручэнняў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы, даручыў да кастрычніка падрыхтаваць пакет адпаведных дакументаў.

«Да 1 кастрычніка мы павінны выдаць грамадству і прадпрымальнікам гэтыя дакументы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ўсе залішнія адміністрацыйныя бар'еры, з якімі сутыкаюцца бізнесмены, будуць скасаваныя. Разам з тым павысіцца адказнасць прадпрымальнікаў.

«Не дай бог, пасля першага кастрычніка, калі гэтыя дакументы набудуць моц, нехта недзе не так будзе сябе паводзіць - мала не пакажацца, я вам гарантую», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Плануецца, што ў пакет дакументаў па пытаннях стымулявання дзелавой ініцыятывы ўвойдуць каля дзесяці нарматыўна-прававых актаў. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што перад падпісаннем ён мае намер заслухаць дакладчыкаў па кожным з іх. «Калі ў мяне няма пытанняў пасля нашага абмеркавання, дапрацоўкі, я падпішу гэтыя дакументы. Калі ёсць пытанні, будзем дапрацоўваць. Пытанне вельмі сур'ёзнае, нельга памыліцца», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?