Фота Сяргея Гудзіліна
У сераду, 9 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 23-29.
У чацвер, 10 жніўня, удзень па паўднёвым захадзе, а ў пятніцу, 11 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў цяпла.
У пятніцу месцамі па Брэсцкай вобласці да +35.