Праваахоўнікі шукаюць дзяўчыну, якая забрала забытыя кліентам банка грошы, паведамілі «Мінск-Навінам» у Цэнтральным РУУСе.

- У міліцыю звярнулася грамадзянка з заявай аб знікненні грошай. Яна распавяла, што пасля здзяйснення валютна-абменнай аперацыі ў аддзяленні банка, размешчаным на бульвары Шаўчэнкі, у яе прапалі 110 даляраў ЗША, - удакладніла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная — Высветлілася: пасля здзяйснення банкаўскай аперацыі жанчына пакінула грошы каля акенца, а калі вярнулася, не знайшла іх на тым месцы.

Прагледзеўшы запісы камер відэаназірання, аператыўнікі высветлілі: грошы забрала іншая кліентка банка. Заўважыўшы даляры, што ляжаць каля акенца, яна паглядзела па баках, уверх на камеры, накрыла грошы сваім кашальком, пасля чаго забрала.

Міліцыя просіць адгукнуцца дзяўчыну ці тых, хто яе пазнае. Любую інфармацыю можна паведаміць у Цэнтральнае РУУС па тэлефонах: (017) 288-02-02, (033) 902-34-01 або 102.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру