Грамадзянін Беларусі, нехта Сяргей Іваноў, напісаў заяву ў Следчы камітэт Расіі на выказванне віцебчука Сяргея Сясіцкага ў сацыяльнай сетцы фэйсбук.

Сяргей Сясіцкі. Фота з фэйсбуку.

Сяргей Сясіцкі. Фота з фэйсбуку.

У прыватнасці, у адным з каментароў Сясіцкі напісаў: «Дапамагае супраць рашысцкай чумы толькі адзін спосаб. Як і ў сярэднія вякі — агонь. У наш час гэта называецца «Дом прафсаюзаў».

Прарасійскія актывісты разгледзелі ў такой заяве Сясіцкага заклік забіваць і паліць рускіх.

«Мяркуючы па ўсім, пад «Домам прафсаюзаў» маецца на ўвазе трагедыя, якая адбылася ў Адэсе 2 мая 2014, калі прыхільнікі рэжыму Еўрамайдана спалілі жыўцом у цэнтры 48 чалавек, якія выступалі супраць нацыяналізму і за збліжэнне з Расеяй» - адзначае выданне «Политринг».

«Натуральна, беларускі Мінінфарм і міністр Лілія Ананіч не лічыць дадзеныя выказванні распальваннем міжнацыянальнай варожасці», — піша шэф-рэдактар «Рэгнума» Юрый Баранчык.

«Аб выніках разгляду зварота вам паведамяць», — адпісаўся СК Расіі Сяргею Іванову.

«Я нядрэнна знаёмы з апазіцыйнымі коламі і назіраю падобныя метамарфозы далёка не ў першы раз. Быў чалавек як чалавек. Недурны, быццам бы, адэкватны. Размаўлялі, абмяркоўвалі нейкія палітычныя тэмы. І раптам - праз некаторы час сутыкаешся з тым, што чуеш нейкі ідыёцкі слэнг, агрэсію. Поўная асацыяцыя з фільмамі пра вірус, які ператварае людзей у зомбі. Сясіцкі — з такіх», — напісаў прарасійскі актывіст са Слаўгарада Арцём Агафонаў.

Мы звязаліся з Сяргеем Сясіцкім, каб спытаць, што ён думае пра гэтую справу: «А што тут думаць? Я пасмяяўся з гэтых дурняў — і забыўся. Я лічу, што ніякіх наступстваў не будзе, бо нічога крымінальнага я не казаў. Калі ж Следчы камітэт Расіі ўсё ж завядзе крымінальную справу, то пачну іх троліць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?