Ва Украіне да канца года запрацуюць сэрвісы, якія дазволяць пажаніцца анлайн і гэтак жа зарэгістраваць дзяцей. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман, паведамляе УП.

«Укараненне электронных паслуг — адзін з прыярытэтаў урада, таму Дзяржаўнае агенцтва па пытаннях электроннага кіравання плённа працуе ў гэтым кірунку. Да канца года плануецца ўвесці яшчэ шэраг анлайн-сэрвісаў. У прыватнасці, рэгістрацыя дзіцяці і шлюбу анлайн», — напісаў ён.

Па яго словах, цяпер найбольшай папулярнасцю карыстаецца электронная паслуга па адкрыцці ФАП (фізічная асоба — прадпрымальнік).

«Так, з дапамогай анлайн-сэрвісу ўжо адкрыта 1211 ФАП», — паведаміў ён.

Ён таксама параіў, што ўкраінцам варта афармляць электронны подпіс.

«Варта дадаць, што шырокаму распаўсюджванню электронных паслуг спрыяе забеспячэнне ўкраінцаў надзейнымі сродкамі электроннай ідэнтыфікацыі. Пакуль ва Украіне такім сродкам з'яўляецца электронны лічбавы подпіс (ЭЛП). Таму я параіў бы ўсім украінцам, якія яшчэ не маюць ЭЛП, афармляць яго», — напісаў ён.

«З восені пачнецца выдача ўнутраных пашпартоў у выглядзе ID-карты адразу з электроннай лічбавым подпісам (ЭЛП), а да канца года ва Украіне запрацуе MobileID (ЭЛП на SIM-карце)», — дадаў Гройсман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?