У Мінску ў сувязі з працамі па рамонце пляцоўкі на станцыі «Кастрычніцкая» выхад №2-3 будзе зачынены з 8 па 31 жніўня ў дзённы час з 8.00 да 17.00, паведамляецца на сайце ДП «Мінскі метрапалітэн».

Як растлумачылі на прадпрыемстве, гаворка ідзе пра рамонт пляцоўкі перад спускам у падземны пераход на Кастрычніцкай плошчы. Работы будуць праводзіцца ў два этапы: спачатку зачыняюць адну палову, затым іншую, каб мінімізаваць нязручнасці для пасажыраў падземкі і пешаходаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру