У жніўні ў Кіеве паступіць у продаж турыстычная ID-картка Kyiv Pass, якая дзейнічае для ўсіх гасцей сталіцы і ўтрымлівае базу даных лакацый, музеяў, экскурсій, электронны транспартны білет, выгадныя прапановы і зніжкі. Пра гэта распавёў кіраўнік упраўлення турызму Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Антон Тараненка падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе Укрінформ.

«Аналітычныя даныя далі нам зразумець, што картка павінна быць у Кіеве. Мы павінны яе ўкараніць, і яна будзе папулярнай», — адзначыў Антон Тараненка.

Картка Kyiv Pass дазволіць турысту наведаць 20 кіеўскіх музеяў, 2 аглядныя экскурсіі, 8 галерэй і кіеўскі заапарк адзін раз. У бліжэйшы час у Kyiv Pass будзе ўключаная абмежаваная колькасць паездак у сталічным метрапалітэне. Таксама ўладальнікам картак будуць прадастаўляцца зніжкі ва ўстановах харчавання і на розныя забаўляльныя мерапрыемствы і экскурсіі.

Існуюць тры тыпы картак: на 24 гадзіны, 48 гадзін і на 72 гадзіны. Дзейнічаць картка пачынае з моманту яе актывацыі пры выкарыстанні першай паслугі. Распаўсюджваць Kyiv Pass будуць у аэрапортах, гасцініцах і турыстычных інфацэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0