Дэпутат Дзярждумы РФ Віталь Мілонаў накіраваў зварот міністру сувязі і масавых камунікацый Мікалаю Нікіфараву з прапановай увесці забарону на ажыццяўленне дзейнасці порнасайтаў у вольным рэжыме, укараніць механізм узроставай верыфікацыі для наведвання такіх рэсурсаў, а таксама забараніць іх свабодную рэкламу, перадае РІАН са спасылкай на тэкст звароту Мілонава.

Таксама дэпутат прапанаваў Нікіфараву прыпыніць працу лёгкадаступных для карыстальнікаў, у тым ліку непаўналетніх, порнасайтаў да стварэння эфектыўных механізмаў і правілаў іх існавання ў расійскім сегменце інтэрнэту.

Як адзначае Мілонаў, калі дарослыя самастойна прымаюць рашэнне аб наведванні рознага роду віртуальных рэсурсаў і ўяўляюць ступень уласнай адказнасці, то дзеці не ў стане ацаніць магчымыя наступствы ад ранняй цікавасці да такіх тэм. Так, дэпутат спасылаецца на меркаванне псіхолагаў і псіхіятраў, якія мяркуюць, што ранняя цікавасць да сэксуальнай сферы правакуе адхіленні і развіццё сэксуальных і псіхалагічных паталогій.

«Адным з самых дзейсных метадаў стала татальная забарона т. зв. «бясплатных» сайтаў, пазбаўленых якога-небудзь узроставага фільтра. У шэрагу краін ахвотныя наведваць такія пляцоўкі абавязаныя праходзіць рэгістрацыю, узроставую верыфікацыю і карыстацца такімі сайтамі толькі з дапамогай банкаўскіх транзакцый», — гаворыцца ў звароце Мілонава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру