Міністэрства замежных спраў Украіны ўручыла ноту пратэсту амбасадару Польшчы ва Украіне Яну Пекла, паведаміўшы, што апошнія дзеянні Варшавы негатыўна паўплываюць на двухбаковыя адносіны. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Мар'яна Беца, піша «Еўрапейская праўда».

Мар'яна Беца падкрэсліла, што польскага дыпламата выклікалі ў МЗС у сувязі з намерамі польскага боку размясціць на старонках новага пашпарта Польшчы выявы так званага «Мемарыялу арлянят» на тэрыторыі Лычакоўскіх могілак у Львове.

«Амбасадару ўручылі ноту, у якой выказваецца рашучы пратэст з нагоды намераў польскага Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі размясціць на старонках новага пашпарта Польшчы выяву капліцы-ратонды, размешчанай на тэрыторыі польскіх вайсковых пахаванняў на Лычакаўскіх могілках у Львове», — падкрэсліла яна.

«Украіна разглядае такія намеры як недружалюбны крок, які негатыўна ўплывае на развіццё стратэгічнага ўкраінска-польскага партнёрства», — дадала прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.

Мар'яна Беца паўтарыла пазіцыю Украіны аб тым, што «ацэнка гістарычных падзей з'яўляецца справай гісторыкаў» і бакам варта ўстрымацца ад «палітызацыі асобных гістарычных фактаў, якія шкодзілі б развіццю ўзаемавыгаднага стратэгічнага партнёрства паміж Украінай і Польшчай».

Нагадаем, раней дызайн польскага пашпарта раскрытыкавала Літва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру