Сёння было другое паседжанне суда па справе Аляксандра Баразенкі — журналіста вінавацяць у парушэнні аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Апытвалі сведак па справе. Адзін са сведак заявіў, што яго ніхто раней не апытваў, хаця адпаведны пратакол ужо далучаны да справы.

Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менска склаў пратакол на журналіста Аляксандра Баразенку «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КоАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў. Праваахоўнікі хочуць зрабіць Баразенку адказным па справе аб нібыта парушэнне аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Сам аператар лічыць, што «справу завялі, каб канфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе».

У судзе дапыталі сведку Аляксандр Янкоўскага, які адбываў арышт у адзін час з Баразенкам на Акрэсціна. Сведка не памятае, колькі быў на «сутках» і калі.

Таксама ў справе ёсць пратакол апытання Янкоўскага, але сведка сказаў, што яго не апытвалі. «Напэўна нехта пісаў пад капірку», — заявіў Янкоўскі.

Адвакат паўторна хадайнічаў аб далучэнні да справы вынікаў апытання Баразенкі на дэтэктары хлусні. Хадайніцтва паўторна не задаволілі.

Затым адвакат заявіла хадайніцтва вярнуць пратакол у міліцыю на дапрацоўку ў сувязі з парушэннямі. Хадайніцтва было задаволена.

Пасля таго, як пратакол будзе дапрацаваны, працягнецца разгляд справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?