Дзяржаўны стандарт адзення для навучэнцаў можа быць зацверджаны да канца года, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Аляксандр Якоўчыц.

«У цяперашні час заканчваецца праца над дзяржаўным стандартам адзення для навучэнцаў. Зараз ён праходзіць экспертызу ў БелДІСС. Мяркую, што да канца гэтага года ён будзе зацверджаны Дзяржстандартам, выйдзе ў свет, і мы будзем кіравацца гэтым дзяржаўным стандартам пры вытворчасці адзення для школьнікаў», — сказаў Аляксандр Якаўчыцы.

Паводле яго слоў, галоўная мэта работы над дзяржаўным стандартам — ліквідаваць розначытанні ў разуменні таго, што ж з'яўляецца адзеннем дзелавога стылю. «Дзіця можа лічыць, што гэта адзенне дзелавога стылю, а ва ўстанове адукацыі могуць думаць па-іншаму. Таму ўсе нормы, пачынаючы ад тэхналогій вытворчасці і заканчваючы ўпакоўкай, будуць прадугледжаны ў гэтым стандарце. І мы будзем дакладна разумець, што канкрэтны выраб па ўсіх нормах вытворчасці і складзе тканіны адносіцца да адзення дзелавога стылю і прыдатны для таго, каб насіць яго ў школу», — адзначыў намеснік старшыні канцэрна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?