5 ліпеня ва Уладзівастоку стартаваў аўтапрабег пад назвай «З усходу на захад Расіі». Прысвечаны ён 90-годдзю з дня стварэння Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Але чаму ён скончыцца у Беларусі, на «Лініі Сталіна»?

Маршрут аўтапрабегу пралягае праз Уладзівасток, Хабараўск, Чыту, Іркуцк, Краснаярск, Навасібірск, Белгарад, Екацярынбург, Арол, Смаленск, а таксама гарады Беларусі. У ста гарадах падчас прабегу пройдуць грамадска-палітычныя і спартыўныя мерапрыемствы. Па дарозе члены ДТСААФ сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі, казакамі і выхаванцамі ваенна-патрыятычных клубаў. Рыторыка стандартная: праваслаўе, фізкультура, казакі і памяць пра вайну.

Але гэта яшчэ не ўсё. Сімвалам прабегу абралі кавалак коўдры. І гэта не жарт.

Мінабароны Расіі паведамляе, што намеснік старшыні ДТСААФ атрымаў кавалак коўдры, якой укрываўся цэсарэвіч Аляксей (сын цара Мікалая ІІ) падчас прыступаў гемафіліі. Коўдру вязалі сёстры Аляксея, яе кавалкі знаходзіліся ў Аўстраліі. Прадстаўнік РПЦ у Аўстраліі ў выніку перадаў кавалкі коўдры ў Расію. Па інфармацыі Мінабароны, кавалкі коўдры стануць сімвалам аўтапрабегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?