Завітаў да аўтара адзін знаёмы, назавём яго — Аляксандр. Цэлыя два 5-павярховыя дамы не могуць даць рады адной жанчыне! — кажа ён. Яна толькі тым і займаецца, што за ўсімі сочыць, і піша, піша скаргі ў райвыканкам.

На маю жонку, таксама, накатала заяву, што неяк не так прыпаркавала аўта. А са скаргамі мусяць разбірацца кампетэнтныя органы! Дастала ўсіх! А тут, яшчэ ў дадатак, купіла фотаапарат! Селі дзве бабкі ля дома на лаўцы пад бэзам — «Кагор» папіваюць… Унучка ж нарадзілася! Дык гэтая скаржніца і іх зафотала.

Вось і вырашылі два дамы — у адным з якіх і я жыву — супольна грамадой адпомсціць напісанту скаргаў. Сёння, у двары паміж двума дамамі, наўпрост пад яе вокнамі, ладзіцца канцэрт з гукаўзмацняльнай апаратурай і запрошанымі артыстамі, ды масавай прысутнасцю народу!

Свята, якое зладзілі для сябе будаўнікі, жыхары дамоў №№129-А і 135 па вул. Леніна ў Глыбокім.

Свята, якое зладзілі для сябе будаўнікі, жыхары дамоў №№129-А і 135 па вул. Леніна ў Глыбокім.

Пэўна, здагадваюся, аб якой жанчыне ідзе размова,— кажа аўтар. — Памятаю, пару гадоў таму, адна бландынка прарывалася ў райвыканкам. А дзяжурны міліцыянт — не рукамі, а жыватом — выпіхваў яе з дзвярнога праёма. Відавочна і «мэрыю», таксама дастала.

Ладна, пра скаржніцу можаш і не пісаць,— працягвае Аляксандр. — Напішы, што два дамы вырашылі адсвяткаваць Дзень будаўніка.

Гэтыя дамы — вул. Леніна, №№ 129-А і 135 — пабудаваныя пад 40 гадоў таму Глыбоцкай ПМК-41 для сваіх працаўнікоў. Нават і мяне, як жыхара дома, падвязалі да арганізацыі гэтага свята.

Натуральна, аўтар наведаў мерапрыемства, якое праводзілася ў двары паміж двума згаданымі вышэй дамамі, што размешчаныя ў мікрараёне Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната.

Валянціна Шымко спявае: «Мы першы бакал уздымаем па праву За Белую Русь, на нашу Дзяржаву, За славу яе, за гордую славу…»

Валянціна Шымко спявае: «Мы першы бакал уздымаем па праву За Белую Русь, на нашу Дзяржаву, За славу яе, за гордую славу…»

Не ведаю, як там скаржніцы, аднак мерапрыемства аўтару спадабалася. Жыхары двух дамоў будаўнікоў — гэта дзесьці 120 кватэраў — вырашылі адсвяткаваць сваё прафесійнае свята. Да іх прыехалі самадзейныя артысты з г.п. Падсвілля, якія зладзілі выдатны канцэрт. Некаторыя з прысутных, пад добрую музыку, кінуліся ў танцы. Свята двух дамоў удалося! Артысты з’ехалі, а жыхары пачалі накрываць сталы… у скаржніцы пад вокнамі.

Такую «інсталяцыю» зрабілі да Дня будаўніка рамонтнікі дома па зав. Школьным, 8.

Такую «інсталяцыю» зрабілі да Дня будаўніка рамонтнікі дома па зав. Школьным, 8.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?